Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: забіты віцэ-губэрнатар


Намесьнік губэрнатара аўганскай правінцыі Кандагар Абдул Лаціф Ашна загінуў сёньня ў выніку замаху. Улады правінцыі паведамілі, што сьмяротнік на матацыкле прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне ля дома чыноўніка, калі той раніцай зьбіраўся выправіцца на працу. Віцэ-губэрнатар загінуў на месцы.

Пры выбуху былі параненыя пяцёра выпадковых людзей, яны шпіталізаваныя.
XS
SM
MD
LG