Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: 5 ахвяраў тэракту


Ахвярамі выбуху на паўночным захадзе Пакістану ў раёне аўганскай мяжы сталі ня меней як 5 чалавек, каля 20 – параненыя. Паводле дадзеных паліцыі, у дарожным тунэлі, які зьвязвае гарады Пэшавар і Кохат, позна ўвечары ў пятніцу быў падарваны замінаваны аўтамабіль.

Вядзецца расьсьледаваньне. Адказнасьць за многія папярэднія тэракты ў рэгіёне ўлады ўскладаюць на баевікоў “Аль-Кайды” і талібаў.
XS
SM
MD
LG