Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туніс: 15 дэманстрантаў параненыя


15 чалавек былі параненыя, паводле апошніх дадзеных, у сталіцы Тунісу ў сутычках дэманстрантаў з паліцыяй. Некаторыя маніфэстанты закідвалі паліцыянтаў камянямі, у адказ тыя стралялі ў паветра і выкарыстоўвалі сьлезацечны газ.

Паліцыя ліквідавала лягер, у якім дэманстранты ад нядзелі дзяжурылі каля офісу прэм’ер-міністра Махамеда Ганушы. Пратэстоўцы патрабуюць выключыць з новага кабінэту тых міністраў, якія працавалі пры зрынутым прэзыдэнце Бен Алі, улучна з самім прэм’ер-міністрам Ганушы. Раней ў пятніцу новы ўрад прыняў прысягу.
XS
SM
MD
LG