Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хваляваньні ў Эгіпце уплываюць на фінансавы рынак ЗША


Хваляваньні ў Эгіпце і засьцярогі адносна палітычнай стабільнасці ў гэтак званым рэгіёне “нафты і газу” пачалі ўплываць на фінансавы рынак ЗША.

Індэкс Доў Джонса упаў сёньня больш чым на 1,3 %, а індэкс сыстэмы аўтаматычнай каціроўкі Нацыянальнай асацыяцыі біржавых дылераў зьнізіўся на 2,5 % пры павялічэньні аб’ёму гандлю.

Узьняліся кошты на нафту. Адзначаецца таксама значнае паніжэньне курсаў акцыяў аўтамабільнага вытворцы Ford, а таксама Microsoft і інтэрнэт-гіганта Amazon. Інвэстары выказалі расчараваньне адносна плянаваных прыбыткаў гэтых трох кампаніяў на гэты квартал.
XS
SM
MD
LG