Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік брат Аляксандра Атрошчанкава Цімафей


Затрыманы і зьвезены ў невядомым кірунку Цімафей Атрошчанкаў — брат зьняволенага паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня Аляксандра Атрошчанкава, прэсавага сакратара кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава.

Намесьніца кіраўніка камітэту «Салідарнасьць» Эніра Браніцкая паведаміла, што Цімафей Атрошчанкаў патэлефанаваў сваёй сяброўцы і паведаміў, што яго вязуць у Маскоўскі РУУС, а потым ягоны тэлефон стаўся недаступным.

Сябры і блізкія цягам трох гадзін тэлефанавалі ў Маскоўскі РУУС, у ізалятар на Акрэсьціна і іншыя месцы зьняволеньня, аднак ягонае месца знаходжаньня дагэтуль невядомае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG