Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы маладафронтавец Алесь Кіркевіч


Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Супрацоўнікі КДБ затрымалі гарадзенскага маладафронтаўца Алеся Кіркевіча. На ягонай кватэры 28 студзеня прайшоў ператрус, падчас якога ў актывіста сканфіскавалі кампутар з маніторам, старыя газэты, улёткі, дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі і доўжыўся больш за тры гадзіны.

Алеся Кіркевіча забралі на допыт, а празь некаторы час ён патэлефанаваў сваёй маці і паведаміў, што яго вязуць у Менск у следчы ізалятар КДБ, паведамляе mfront.net.

Гарадзенец Алесь Кіркевіч ужо адбываў у Менску 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 24 сьнежня ля турмы на завулку Акрэсьціна ў Менску.
XS
SM
MD
LG