Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая хваля пратэстаў у Тунісе


У сталіцы Тунісу адбыліся сёньня новыя суткненьні сотняў дэманстрантаў з паліцыяй. Для разгону пратэстоўцаў паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ. 5 чалавек параненыя.
Паліцыя таксама разбурыла лягэр, у якім пратэстоўцы ад нядзелі дзяжурылі каля офісу прэм’ер-міністра Мухамэда Ганушы.

Людзі ў Тунісе пратэстуюць супраць удзелу ў новым урадзе міністраў, якія працавалі пры зрынутым прэзыдэнце Бэн Алі.

У чацьвер увечары Ганушы абвясьціў аб перастаноўках у кабінэце, аднак на пасадах засталіся двое мінсітраў, і сам прэм’ер, якія працавалі пры ўрадзе Бэн Алі.
XS
SM
MD
LG