Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Альбанія: марш апазыцыі прайшоў мірна


У Альбаніі прыхільнікі апазыцыйнай Сацыялістычнай партыі правялі сёньня марш у сталіцы краіны Тыране, каб уганараваць памяць трох пратэстоўцаў, забітых падчас антаўрадавых акцыяў тыдзень таму.

У маршы ўзялі ўдзел тысячы чалавек. Дэманстранты прайшлі ў маўчаньні каля ўрадавых будынкаў, за імі сачылі узмоцненыя сілы паліцыі. Марш закончыўся мірна, дэманстранты спакойна разышліся.

Раней АБСЭ заклікала прэм'ер-міністра Салі Бэрышу і лідэра сацыялістаў Эдзі Раму аднавіць дыялёг.
XS
SM
MD
LG