Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі сёньня на 11 раніцы быў выкліканы ў КДБ Асіповічаў на допыт у якасьці сьведкі.

«Ужо пятая гадзіна дня, а сына ўсё няма. Ягоны тэлефон не адказвае. Ня ведаю, што і думаць», — пазваніла на «Свабоду» маці Дубскага Алена.

Арцём Дубскі вярнуўся дахаты каля 18-й гадзіны.

Дубскі: «На допыт прывялі гвалтам, хоць я і сам не адмаўляўся ісьці. Допыт быў вельмі цікавы — ня толькі пра падзеі 19 сьнежня. У тым ліку настойліва прапаноўвалі супрацоўнічаць. Я, канечне, адмовіўся».

Летась 21 сьнежня Арцём Дубскі быў арыштаваны ў Асіповічах і пакараны 15 суткамі арышту, хоць у несанкцыянаваным мітынгу 19 сьнежня ня ўдзельнічаў — напярэдадні актывіста заблякавалі ў кватэры супрацоўнікі спэцслужбаў.

У 2008–2009 гадах Арцём Дубскі адбыў год у Магілёўскай калёніі за парушэньне парадку адбыцьця пакараньня. Раней Дубскі быў асуджаны па гэтак званай «справе 14-ці» — за ўдзел у акцыі ў падтрымку пратэстаў прадпрымальнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG