Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ігнаруе "зачэпкі" Лукашэнкі


Міністэрства замежных спраў Польшчы ня будзе камэнтаваць апошнія заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што палякі хочуць зьмяніць польска-беларускую мяжу.

Пра гэта сказаў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі, перадае УНІАН.

"Ня будзем камэнтаваць і рэагаваць на зачэпкі спадара Лукашэнкі, якія ён апошнім часам агучвае кожныя пару дзён. Бо гэта бессэнсоўна казаць, што мы хочам мяняць нейкія межы", — сказаў ён у эфіры TVN24.

Лукашэнка на пасяджэньні парлямэнту заявіў, што ў Польшчы "некаторыя сьпяць і бачаць: мяжа ня тут, мяжа пад Менскам. Сталін у дрэнным месцы вызначыў мяжу".

Раней беларускі бок абвінаваціў польскія і нямецкія спэцслужбы ў арганізацыі ў сьнежні мінулага году акцый пратэсту ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. 17 студзеня польскі МЗС назваў гэтыя абвінавачваньні абсурднымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG