Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: разгон дэманстрацыяў


У Каіры паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ, каб разагнаць удзельнікаў дэманстрацыі, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Паведамляецца, што пратэстоўцы закідвалі камянямі паліцыянтаў. Сутычкі адбыліся побач зь мячэцьцю ў цэнтры Каіру, дзе былы кіраўнік МАГАТЭ, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Махамэд Эль-Барадэй узяў удзел у пятнічнай малітве. Непарадкі адбыліся і ў Александрыі, дзе паліцыя таксама выкарыстала супраць маніфэстантаў сьлезацечны газ і гумавыя кулі.

Дэманстрацыя праціўнікаў прэзыдэнта Хосьні Мубарака працягваюцца ў Эгіпце ад аўторка. Мінулай начы ў краіне былі збоі ў працы інтэрнэту і мабільнай сувязі, пры дапамозе якіх прыхільнікі апазыцыі каардынавалі свае дзеяньні.
XS
SM
MD
LG