Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэльсан Мандэла выпісаны са шпіталю


Былы прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі Нэльсан Мандэла выпісаны са шпіталю, дзе ён правёў двое сутак у зьвязку з пагаршэньнем стану здароўя. У сераду 92-гадовы Мандэла быў дастаўлены з Кэйптаўну ў Ёганэсбург на абсьледаваньне, пасьля якога мэдыкі прапанавалі яму затрымацца ў клініцы.

Паводле афіцыйных прадстаўнікоў былога прэзыдэнта, у дадзены момант стан ягонага здароўя не выклікае небясьпекі, і ён вяртаецца дамоў.
XS
SM
MD
LG