Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН у абарону гомасэксуалістаў Уганды


Угандыйцам, якіх перасьледуюць на радзіме за іх сэксуальную арыентацыю, павінен быць нададзены статус уцекачоў у іншых краінах. Такую заяву зрабіў кіраўнік Вярхоўнага камісарыяту ААН у справах уцекачоў Антоніа Гутыерас.

Заява прадстаўніка ААН зроблена на тле забойства ў чацьвер аднаго з актывістаў за правы геяў ва Ўгандзе Давіда Като.

Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў абурэньне забойствам гей-актывіста і заклікаў улады Ўганды знайсьці іі пакараць забойцаў.

Гомасэксуалізм ва Ўгандзе караецца законам. За аднаполыя сувязі можна атрымаць да 14 гадоў турмы.
XS
SM
MD
LG