Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут і пратэст пракуратуры


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

У Менскім гарадзкім судзе а 15-й гадзіне ў касацыйнай інстанцыі вернуцца да судовага штрафу гарадзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту. Яго пакаралі на 1 мільён 750 тысяч рублёў за знаходжаньне на плошчы Незалежнасьці ў сталіцы 19 сьнежня.

Пракуратуру Кастрычніцкага раёну Менску такі прысуд не задаволіў, і яна накіравала пратэст у Кастрычніцкі суд гораду, які аштрафаваў журналіста.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай "Gazety Wyborczej", жыве ў Горадні. 19 сьнежня ён выконваў свае журналісцкія абавязкі, але яго схапілі і пратрымалі ноч у аўтазаку. Пасьля гэтага яго завезьлі ў суд, але адпусьцілі на волю. Аднак пазьней супрацоўнікі КДБ забралі яго з дому і ўначы даставілі ў сталіцу на суд. Канкрэтны зьмест пратэсту Кастрычніцкай пракуратуры журналісту да апошняга часу так і заставаўся невядомым.
XS
SM
MD
LG