Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як стала вядома позна ўвечары 27 студзеня, маладафронтавец Уладзь Яроменак, які днём раней не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна пасьля адбыцця 7-сутачнага арышту, падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Ён находзіцца зараз у СІЗА КДБ, паведамляе сайт spring96.org.

Яроменак пасьпеў адбыць пасьля выбараў ужо два адміністратыўныя арышты. Першым было яго зьняволеньне на 15 сутак пасьля акцыі салідарнасьці 20 сьнежня. Другі раз маладафронтаўца арыштавалі пасьля допыту ў КДБ у якасьці сьведкі па справе аб масавых беспарадках. Тады малады чалавек таксама зьнік, і цягам сутак не было вядома, дзе ён знаходзіцца.

Сёньня чакаецца допыт Яроменка з удзелам яго адваката.

XS
SM
MD
LG