Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Сяргеем Нягаціным адкладзены


Сяргей Нягацін

Сяргей Нягацін

Суд над актывістам Партыі БНФ Сяргеем Нягаціным адкладзены.

Паводле актывіста, судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Станіслаў Шэндэровіч, які меўся разглядаць справу, паведаміў, што яе будзе разглядаць старшыня гэтага суду. Пра дату яму паведамяць дадаткова.

Сяргея Нягаціна вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні 16 студзеня, калі ў Магілёве адбылася акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Таксама чакаюць суду яшчэ двое яе ўдзельнікаў: актывіст Партыі БНФ Валянцін Лабачоў і шматдзетная маці Натальля Шкадун.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG