Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Вялікабрытаніі: Даць адпор Лукашэнку


Сьвет з нарастаючым жахам назірае за тым, як апошнія паўтара месяца беларускі рэжым бязьлітасна і сыстэматычна спрабуе дэмантаваць грамадзянскую супольнасьць і нованароджаную апазыцыю ў сваёй краіне, пішуць на старонках The Wall Street Journal міністры замежных справаў Вялікабрытаніі і Нямеччыны Ўільям Хейг і Гіда Вестэрвэле.


Гіда Вэстэрвэле
Яны заклікаюць дзейнічаць: "На бліжэйшым пасяджэньні Рады ЭЗ па замежных справах мы заклікаем ЭЗ зноў ўвесьці комплекс жорсткіх санкцый у дачыненьні да Беларусі і задумацца аб іншых мерах у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі. Мы ня можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца сёньня ў брацкай эўрапейскай краіне" . Калі Беларусь паварочваецца сьпіной да сьвету, ёй жа будзе горш, заяўляюць аўтары.

Ўільям Хейг
ЭЗ быў гатовы пашыраць супрацоўніцтва з Менскам наўзамен на далейшае прасоўваньне да міжнародных нормаў. "У лістападзе мы працягвалі санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі, але аддалі перавагу прыпыніць іх дзеяньне, каб паглядзець, як пройдуць сьнежаньскія выбары", – пішуць аўтары. Але вечар 19 сьнежня разьвеяў ілюзію талерантнасьці і агаліў сапраўдны твар Лукашэнкі.

"Мы цьвёрда маем намер прыняць меры супраць беларускага рэжыму", – пішуць аўтары. Адначасова яны запэўніваюць, што будуць яшчэ больш актыўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі, а калі гэтая краіна захоча "вярнуцца ў шырокую эўрапейскую супольнасьць дзяржаў", прымуць яе з распасьцёртымі абдымкамі.


Цалкам тэкст артыкулу ў The Wall Street Journal пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG