Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 600 карупцыйных злачынстваў выяўлена летась у Менску


Пракуратура Менска адзначае рост колькасьці выяўленых у беларускай сталіцы карупцыйных злачынстваў.

За 2010 год у Менску выяўлена 598 карупцыйных злачынстваў, што на 17,3% больш, чым у 2009 годзе.

Пра гэта распавёў журналістам старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў напярэдадні пасяджэньня калегіі сталічнай пракуратуры, паведамляе "Інтэрфакс".

Паводле Балашова, "было больш выяўлена крадзяжоў маёмасьці шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, службовых падлогаў, фактаў дачы і атрыманьня хабару".
XS
SM
MD
LG