Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 студзеня сьледзтва дапусьціла адваката да зьняволенага ў СІЗА КДБ экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.

Аднак адвакат Павал Сапелка патлумачыў карэспандэнту "Свабоды", што сустрэча з падабаронным адбылася не па ініцыятыве адваката.

Ён адмовіўся паведаміць нейкую інфармацыю, якая адносіцца як да справы, так і да пытаньняў, якія тычацца здароўя Андрэя Саньнікава, зьнешняга выгляду і гэтак далей.

Сьледчыя дзеяньні, па словах адваката, працягваліся доўга.

Разам з тым Павал Сапелка адзначыў, што "парушаныя правы адваката і абвінавчанага не адноўленыя".

"Маё права на сустрэчу з абвінавачаным адзін на адзін не рэалізавана".

Дагэтуль адвакат нават ня бачыў падабароннага амаль месяц.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG