Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: "пятніца гневу"


У Эгіпце працягваюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які кіруе краінай ужо 30 гадоў. Пратэстоўцы назвалі сёньняшні дзень "пятніцай гневу". Чакаецца, што колькасьць удзельнікаў сёньняшніх акцыяў будзе найвялікшай ад пачатку пратэстаў у аўторак.

Напярэдадні ў горадзе Суэц пратэстоўцы спалілі пажарную станцыю і, разрабаваўшы збройныя склады абстралялі паліцэйскія патрулі. У Паўночным Сінаі сілы бясьпекі адбівалася ад сотняў бэдуінаў.

Таксама ў чацьвер, каб падтрымаць удзельнікаў акцыяў пратэсту, вярнуўся на радзіму прыхільнік рэформаў у Эгіпце і былы кіраўнік МАГАТЭ, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мухамэд эль-Барадэй.
XS
SM
MD
LG