Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане амэрыканскага дыплямата вінавацяць ў забойстве


Паліцыя Пакістану зьвінаваціла супрацоўніка кансуляту ЗША ў забойстве двух чалавек у горадзе Лахоры.

Сёньня супрацоўнік амэрыканскага кансуляту застрэліў двух матацыклістаў, якія, як ён заяўляе, напалі на яго. У часе інцыдэнту загінуў яшчэ адзін мясцовы жыхар, якога зьбіў на месцы здарэньня аўтамабіль аховы амэрыканскага кансуляту.

Міністар юстыцыі правінцыі Пэнджаб Рана Санулах заяўляе, што забойства трэцяга чалавека таксама зарэгістраванае як злачынства.

Амэрыканец, якога затрымала паліцыя, заявіў, што ягоныя дзеяньні былі самаабаронай.

Амбасада ЗША ў Ісьлямабадзе пацьвердзіла, што затрыманы – супрацоўнік кансуляту. Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што інцыдэнт расьсьледуецца.
XS
SM
MD
LG