Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан і Аўганістан створаць камісію дзеля міру


Пакістан і Аўганістан маюць намер стварыць супольную камісію з удзелам грамадзянскіх і вайсковых экспэртаў для ўмацаваньня міру ў рэгіёне.

Сёньня ў Ісьлямабадзе пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Пакістану Шах Мэхмуд Курэшы ў часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі са сваім аўганскім калегам Залмаем Расулам.

Паводле Курэшы, мэтай візыту аўганскага міністра замежных спраў у Ісьлямабад зьяўляецца падрыхтоўка да трохбаковых перамоваў паміж прадстаўнікамі Аўганістану, Пакістану і ЗША, заплянаваных на люты ў Вашынгтоне.
XS
SM
MD
LG