Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьнік маладафронтавец Уладзімер Яроменак


Уладзімер Яроменак (крайні справа) на адной з акцый салідарнасьці.

Уладзімер Яроменак (крайні справа) на адной з акцый салідарнасьці.

Як паведамляе mfront.net, маладафронтавец Уладзімер Яроменак павінен быў выйсьці на свабоду 26 студзеня а 20-й гадзіне з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсьціна.

Супрацоўнікі Цэнтру ізаляцыі паведамляюць, што Ўладзімера вызвалілі, аднак адвакатка й сябры ня могуць даведацца, дзе ён, і на цяперашні момант яго месцазнаходжаньне невядомае.

Уладзімер Яроменак адбыў 7 сутак зьняволеньня за ўдзел у акцыі 19 сьнежня. На адміністрацыйны арышт ён трапіў пасьля візыту ў КДБ, куды яго прымусова даставілі на допыт у якасьці сьведкі аб масавых беспарадках. Дагэтуль Уладзімер Яроменак ужо адбываў 15-суткавае зьняволеньне за ўдзел у акцыі салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці 20 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG