Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Нягацін на волі. Чакае суду


Сяргей Нягацін
Сяргей Нягацін
Сябра партыі БНФ Сяргея Нягаціна будуць судзіць 28 студзеня. Сёньня судзьдзя Станіслаў Шандаровіч адклаў разгляд адміністрацыйнай справы, спаслаўшыся на занятасьць.

У Ленінскі суд Магілёва міліцыянты павезьлі актывіста адразу ж пасьля таго, як склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сяргею Нягаціну інкрымінуецца ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні.

Затрымалі Сяргея Нягаціна сёньня раніцай, калі ён выходзіў з пад’езду. Паводле актывіста, затрыманьне міліцыянты аргумэнтавалі тым, што яго нібыта шукае старшыня Ленінскага суду. Пагражалі да суду пратрымаць пад вартай.

Акрамя Нягаціна, чакаюць суду па тым жа абвінавачваньні ягоны паплечнік па партыі Валянцін Васьковіч і беспартыйная шматдзетная маці Натальля Шкадун. Усё яны 16 студзеня ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG