Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі: ЭЗ не адмовіцца ад эўра


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі ў выступе на эканамічным форуме ў Давосе заклікаў да большага рэгуляваньня цэнаў на ключавую паліўную і прамысловую сыравіну на ўсясьветным рынку, каб не дапусьціць спэкуляцыі імі. У прыватнасьці, ён выказаўся за пашырэньне ролі Міжнароднага валютнага фонду ў рэгуляваньні.

Прэзыдэнт Францыі таксама заявіў, што Эўразьвяз, нягледзячы на фінансавы крызыс у шэрагу краінаў, ніколі не адмовіцца ад адзінай эўрапейскай валюты – эўра.
XS
SM
MD
LG