Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пад візавыя санкцыі Эўразьвязу патрапяць больш за 100 беларускіх чыноўнікаў


Сьпіс неўязных складзены. Пытаньне пра эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму дыскутуецца. 2 лютага ў Варшаве зьбярэцца канфэрэнцыя донараў беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Як паведамляюць дыпляматычныя крыніцы ў Эўразьвязе, на сёньня ўжо гатовы сьпіс больш чым 100 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краін Зьвязу.

На гэтым тыдні эўрапейскія экспэрты папярэдне ўзгаднілі сьпіс непажаданых у сябе асоб зь Беларусі. У панядзелак візавыя санкцыі павінны быць канчаткова зацьверджаныя міністрамі замежных спраў 27 краін Эўразьвязу.

Гэта стане адказам на рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць апазыцыі, якія разгарнуліся пасьля выбараў 19 сьнежня.

Раней некалькі краін, у прыватнасьці, Літва, Латвія і Італія, выказвалі сумнеў у патрэбе такіх санкцыяў, але цяпер ужо ўсе згодныя зь імі.

Тым часам працягваецца дыскусія наконт эканамічных санкцыяў адносна беларускіх уладаў. Тут ёсьць розныя погляды. Частка краін Зьвязу выступае супраць, мяркуючы, што эканамічныя санкцыі ўдараць па простых грамадзянах Беларусі, іншыя выказваюцца за максымальна суровыя захады, аж да абмежаваньня гандлю зь Беларусьсю.

Апрача таго, Рада Эўразьвязу ў панядзелак будзе разглядаць магчымасьці, як дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасьці. Больш падрабязна на гэтую тэму будзе ісьці гаворка на канфэрэнцыі донараў "Салідарныя зь Беларусьсю", якая зьбярэцца 2 лютага ў Варшаве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG