Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан і Аўганістан створаць сумесную камісію


Пакістан і Аўганістан маюць намер стварыць сумесную камісію з удзелам грамадзянскіх і вайсковых экспэртаў. Яе мэта – садзейнічаць усталяваньню міру ў рэгіёне. Пра гэта сёньня ў Ісламабадзе паведаміў міністар замежных справаў Пакістану Шах Мехмуда Курэшы на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з сваім аўганскім калегам Залмаем Расулам.

Расул праводзіць у Ісламабадзе перамовы з пакістанскім кіраўніцтвам у пытаньнях разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва і ўзмацненьня стабільнасьці ў Аўганістане. Паводле словаў Курэшы, адбываецца падрыхтоўка да трохбаковых перамоваў паміж прадстаўнікамі Аўганістану, Пакістану і ЗША, якія адбудуцца ў Вашынгтоне ў лютым.
XS
SM
MD
LG