Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давераную асобу Саньнікава дапытваюць у вайсковай контравыведцы


Паводле сайту праваабарончай арганізацыі “Вясна”, вайсковая контравыведка ўсё больш актыўна ўцягваецца ў працэс допытаў грамадзянаў па справе масавых непарадкаў 19-20 сьнежня 2010 году ў Менску.

27 студзеня аб 11-й гадзіне на допыт была выклікана давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Арцём Старыкаў. Допыт праводзіць старшы опэрупаўнаважаны 4 аддзелу вайсковай контравыведкі КДБ маёр Дзьмітры Сухачоў.

25 студзеня ва ўправу КДБ па Гомельскай вобласьці быў паўторна выкліканы позвай 19-гадовы Руслан Нікіценка. Ён быў затрыманы на акцыі 19 сьнежня і паводле рашэньня суду 10 сутак правёў на Акрэсьціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG