Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыя: жыўцом спалілі чыноўніка


Сотні тысяч індыйскіх чыноўнікаў не прыйшлі на працу на знак абурэньня забойствам высокапастаўленага адміністратара Яшванта Санаване. У аўторак Санаване жыўцом спалілі ў штаце Махараштра на захадзе краіны. Чыноўнік знаходзіўся пад сьледзтвам у зьвязку з карупцыйным скандалам.

Паводле падазрэньня ў датычнасьці да забойства арыштаваныя 9 чалавек. Улады лічаць, што яны зьвязаныя з гэтак званай паліўнай мафіяй, чальцы якой крадуць бэнзін, а пасьля прадаюць яго, папярэдне зьліўшы з карасінай.
XS
SM
MD
LG