Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Праз 5 гадоў беларусы зажывуць, як у Сярэдняй Эўропе


Выступаючы сёньня на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што да 2016 году валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва і ўзровень жыцьця ў Беларусі павінен наблізіцца да сярэднеэўрапейскага ўзроўню.

Выступ Аляксандра Лукашэнкі быў прымеркаваны да зацьверджаньня Палатай прадстаўнікоў Міхаіла Мясьніковіча на пасадзе прэм’ер-міністра краіны.

Лукашэнка паставіў перад урадам заданьне правесьці "структурную перабудову эканомікі", а таксама запатрабаваў ад ураду "пакласьці канец нарошчваньню дадатковых даўгавых абавязаньняў дзяржавы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG