Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: 120 параненых ў "Дамадзедава" застаюцца ў шпіталях


У шпіталях Масквы і Падмаскоўя цяпер застаюцца каля 120 параненых пры выбуху ў аэрапорце “Дамадзедава”, многія – у цяжкім стане. За мінулыя суткі па мэдычную дапамогу зьвярнуліся яшчэ сямёра пацярпелых.

У выніку тэракту, ажыцьцёўленага сьмяротнікам 24 студзеня, загінулі 35 чалавек. Усе яны апазнаныя, застаецца ідэнтыфікаваць парэшткі меркаванага тэрарыста.
XS
SM
MD
LG