Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Васьковіч застанецца ў турме яшчэ два месяцы


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Тэрмін зьняволеньня бабруйскаму журналісту Яўгену Васьковічу працягнулі на два месяцы. Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве. Маці паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак за хуліганства, нібыта ўчыненае ім 16 сьнежня. Пазьней стала вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа.

"Ён ужо пад арыштам у турме сядзіць. Яго перавялі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў турму. На два месяцы працягнулі — за злоснае хуліганства. Цяпер гэтай справай займаецца бабруйскі сьледчы, бо хуліганства гэтае ён нібыта ўчыніў у Бабруйску 16 сьнежня. Заўтра я зьбіраюся ў Магілёў. Ён сядзіць у турме, то можна перадаць і вопратку, і харчы нейкія", паведаміла маці затрыманага Рушаньня Іванаўна.

Яўген Васьковіч — супрацоўнік рэдакцыі незалежнай газэты "Бабруйскі кур’ер". Ён быў удзельнікам Плошчы. Выклікаўся з-за гэтага ў КДБ. Там настаяў, каб у пратаколе камітэтчыкі запісалі, што ён і надалей будзе ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту. Яму дзевятнаццаць гадоў. Завочна вучыцца ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова. У дзень затрыманьня меўся здаваць іспыт па беларускай мове.
XS
SM
MD
LG