Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дагестан: 4 ахвяры тэракту


Па факту выбуху ў дагестанскім горадзе Хасаўюрт, ахвярамі якога сталі 4 чалавекі, распачатая крымінальная справа, у тым ліку і паводле артыкулу “тэракт”. Як паведамілі ў прэсавай службе МУС рэспублікі, аўтамабіль, які быў падарваны ў сераду ўвечары каля кавярні “Караван”, знаходзіўся ў вышуку. Магутнасьць выбуху склала каля 30 кіляграмаў у трацілавым эквіваленце.

Таксама 8 чалавек пры выбуху былі параненыя. Будынак кавярні часткова разбураны.
XS
SM
MD
LG