Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто адкажа за парушэньні агітацыі за дзейнага кіраўніка краіны?


Каардынатар руху "За свабоду" ў Берасьці Дзяніс Турчыняк патрабуе ад міліцыі і чыноўнікаў Берасьця адказаць на пытаньні, якія тычацца мабільнай агітацыі за Аляксандра Лукашэнку падчас прэзыдэнцкай кампаніі.

У Берасьці былі шмат дзе заўважаныя мікрааўтобусы, на якіх разьмяшчаліся заклікі галасаваць за дзейнага кіраўніка краіны. Прычым нумары на аўтамабілях былі схаваныя пад чырвона-зяленымі стужкамі. Высьветлілася, што адзін зь мікрааўтобусаў належыць мясцоваму прадпрыемству "Санта". У міліцэйскім пратаколе, які атрымаў Дзяніс Турчыняк, адзначаецца, што правапарушэньня няма, нумары не былі закрытыя. А кіроўца прадпрыемства, выяжджаючы на гэтай машыне, ня бачыў на ёй ніякай рэклямы.

Дзяніс Турчыняк кажа, што пры выкарыстаньні такой рэклямы былі парушаныя як мінімум пяць артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу:

"Мы зафіксавалі тры парушэньні правілаў дарожнага руху: схаваны нумар аўтамабіля, стаянка ў недазволеных месцах і рух па тратуарах. Наступнае парушэньне — гэта выраб рэклямы. У нас няма адказу, за чый кошт выраблялася гэтая рэкляма, хто наймаў аўтамабіль, хто аплочваў заробак вадзіцелю мікрааўтобуса. Пятае парушэньне — правядзеньне агітацыі ў месцы, якое забаронена рашэньнем гарвыканкаму".

На некаторыя запыты прадстаўніка Руху міліцыя дала адказ. Завесьці ж справу і пачаць расьсьледаваньне адмовілася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG