Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню Фэдэрацыі каратэ звольнілі за Плошчу


Андрэй і Сьвятлана Вількіны

Андрэй і Сьвятлана Вількіны

Дацэнта катэдры фізвыхаваньня, заслужанага трэнэра Беларусі, старшыню фэдэрацыі каратэ-шатакан Андрэя Вількіна звольнілі з БНТУ за ўдзел у маніфэстацыі апазыцыі 19 сьнежня ў Менску.

Адміністрацыя БНТУ вымусіла Вількіна напісаць заяву аб звальненьні "па згодзе бакоў", паведамляе "Хартыя-97".

Андрэй Вількін быў арыштаваны 19 сьнежня і адседзеў 15 сутак у СІЗА Жодзіна. Там жа ён адсьвяткаваў свой дзень нараджэньня 31 сьнежня. Ягоная жонка, шматразовая чэмпіёнка сьвету па каратэ-шатакан, Сьвятлана Вількіна таксама была арыштаваная і адседзела ў турме на Акрэсьціна суткі.

Муж і жонка ўнесьлі неацэнны ўклад у разьвіцьцё беларускага спорту. Як і большасьць тых, хто прыйшоў 19 сьнежня на Плошчу, апазыцыйнай дзейнасьцю не займаліся, а хацелі выказаць грамадзянскую пазыцыю.

Вількіну не дапамагло тое, што жонка пасьля выхаду з турмы апублікавала ў «Советской Белоруссии» пакаянную заяву – маўляў, мы ня ўдзельнічалі ў дэманстрацыі, а проста пабачылі сына і далучыліся да яго.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG