Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афрыканскі саюз абяцае прызнаць Паўднёвы Судан


Прэзыдэнт Малаві, якая цяпер старшынюе ў Афрыканскім саюзе (АС), Бінгу ва Мутарыка заявіў, што АС плянуе стаць першым, хто прызнае Паўднёвы Судан у якасьці новай дзяржавы.

Рэфэрэндум аб наданьні Поўдню незалежнасьці ад Поўначы краіны пачаўся 9 студзеня і доўжыўся тыдзень.

Чакаецца, што вынікам галасаваньня стане разьдзяленьне найвялікшай краіны Афрыкі на дзьве часткі.

Паводле папярэдніх вынікаў рэфэрэндуму, амаль 99% жыхароў цяперашніх паўднёвых правінцыяў Судану выказаліся за выдзяленьне ў асобную дзяржаву.

Канчатковыя вынікі рэфэрэндуму будуць абнародаваныя ў лютым.
XS
SM
MD
LG