Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў: тэракт у Дамадзедава – удар па інвэстыцыях


Выканаўцы тэракту на маскоўскім лётнішчы Дамадзедава хацелі паставіць Расею "на калені" і сабатаваць высілкі Масквы залучыць замежныя інвэстыцыі. Такую заяву зрабіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў ў Швайцарыі, выступаючы перад удзельнікамі Давоскага эканамічнага форуму.

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што тэракт у аэрапорце "Дамадзева", хутчэй за ўсё, ня мае дачыненьня да Чачні. Пуцін спаслаўся на папярэднія дадзеныя, аднак не паведаміў, у якім накірунку тады вядзецца сьледзтва.

Пры выбуху 24 студзеня ў міжнародным тэрмінале аэрапорту "Дамадзедава" загінулі 35 чалавек. У шпіталях застаюцца болей як 110 параненых.
XS
SM
MD
LG