Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбія спадзяецца пачаць перамовы аб далучэньні да ЭЗ


Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч заявіў сёньня, што Бэлград спадзяецца ў бліжэйшым часе распачаць перамовы адносна далучэньня Сэрбіі да Эўразьвязу.

Тыдзень таму Эўрапейскі парлямэнт у Страсбуры ратыфікаваў ключавую Дамову аб стабілізацыі і асацыяцыі з Бэлгарадам, якая лічыцца першым крокам у накірунку да поўнага далучэньня краіны да Эўрапейскага Зьвязу.

Умовай далучэньня Сэрбіі да супольнасьці зьяўляецца яе супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам па пытаньнях былой Югаславіі.
XS
SM
MD
LG