Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шматтысячныя пратэсты ў Эгіпце


Тысячы эгіпцянаў насуперак забаронам уладаў выйшлі сёньня на вуліцы гарадоў з антыўрадавымі акцыямі пратэсту. Другі дзень працягваюцца сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй.

Некалькі акцыяў прайшлі у сталіцы, у Каіры. У часе адной з дэманстрацыяў паліцыя накіравала аўтамабілі на людзей, каб разагнаць каля 3-х тысяч чалавек.

Пратэстоўцы, пераважна моладзь, патрабуюць роспуску парлямэнту, а таксама дэмакратычных рэформаў і адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які кіруе Эгіптам 30 гадоў.

Паводле афіцыйных зьвестак, 860 удзельнікаў акцыяў былі затрыманыя цягам апошніх двух дзён.

ЗША, ААН, праваабарончая арганізацыя Міжнародная амністыя выказалі заклапочанасьць хваляваньнямі ў Эгіпце. Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала ўрад Эгіпту забясьпечыць свабоду выказваньняў у краіне і зьняць абмежаваньні інтэрнэту.

У Эгіпце перакрыты доступ да сацыяльных сетак ў інтэрнэце Facebook і Twitter, з дапамогай якіх апазыцыйныя актывісты каардынавалі свае дзеяньні.
XS
SM
MD
LG