Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародная амністыя» разгледзіць справы Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава


«Малады фронт» атрымаў адказ эўрапейскай праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» на запыт аб прызнаньні Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава Вязьнямі сумленьня.

Каарынатар праграмы «Эўропа і Цэнтральная Азія» Аіша Юнг паведаміла, што як толькі «Міжнародная амністыя» завершыць аналіз спраў усіх арыштаваных паводле крымінальнага перасьледу аб масавых беспарадках 19 сьнежня, арганізацыя разгледзіць справу Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава. Яна таксама папрасіла паведаміць некаторыя падрабязнасьці адносна справы аб «злосным хуліганстве», у якім вінавацяць Дашкевіча й Лобава, паведамляе mfront.net.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG