Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія палітыкі — за вызваленьне беларускіх палітвязьняў


Прадстаўнік офісу Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН) па палітыцы бясьпекі Франц Данэр паведаміў, што нямецкія палітыкі падтрымалі ідэю дачкі Мікалая Статкевіча Кацярыны Статкевіч — зьвярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах у Беларусі.

Паводле Франца Данэра, заклік падтрымалі прадстаўнікі найбуйнейшых партый Нямеччыны, а таксама шмат якія вядомыя пісьменьнікі, рэжысэры, акторы і іншыя дзеячы культуры Нямеччыны. Яны заклікаюць Лукашэнку «безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, якія былі арыштаваныя пасьля выбараў 19 сьнежня».

Паводле аўтараў звароту, утрыманьне гэтых людзей пад вартай «супярэчыць асноўным правам чалавека, асабліва правам на свабоду слова, на свабоду сходаў і на судовую абарону». Яны таксама заклікаюць «дапусьціць да зьняволеных лекараў і адвакатаў і даць зьняволеным магчымасьць сустрэцца зь сем’ямі», паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG