Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля падзеяў на Плошчы і хвалі рэпрэсіяў Грышка застаецца ў зьняволеньні, тым часам Саўка бядуе з нагоды рыхтаваных у адносінах да беларускіх уладаў санкцыяў.




Саўку – Саўкава, Грышку – Грышкава


Саўка:
Вот Грышка сядзіць, аддыхае ў цюрме.
Ну, што яму там валнавацца!
А мне очэнь страшна, трывожна так мне,
Што будзет ввядзеніе санкцый.

Грышка:
Ад жонкі я не атрымаў ні радка,
Хоць сам і пішу кожны дзень ёй.
Цікава, як справы, як наша дачка
Зь яе эпапэяй студэнцкай?

Саўка:
А можэт, хачу я задобрыць жану,
Праставіць ёй оддых в Паланге,
А лучшэ сь ней в Польшчу на шопінг махну…
Баюсь, не прапусьцяць палякі.

Грышка:
На допыце, дзе сьлепіць вочы сьвятло,
Сказаў, што я з групай рабятаў,
Стварыўшы трацкісцка-зіноўеўскі блок,
Тунэль рыць хацеў аж да Штатаў.

Саўка:
Чэмпіанат міра… Сьвятая сьвятых.
Хакейны наш празьнік прэкрасны.
І вот цібе новасьць – ударам пад дых –
Што, можэт, адменяць наш празьнік.

Грышка:
А сьледчы бялеў, чырванеў, зелянеў,
Пад колеры сьцягу зьмяняўся.
І часта заводзіў любімы свой сьпеў:
“Тебе скідка будет, покайся!”.

Саўка:
Хацеў “Еўравідзеніе” пасматрэць,
Жду нашых эстрадных рэкордаў…
Есьць слухі, што нашы ня будуць там пець…
Пака не адпусьцяць Рыгора.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG