Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія назіральнікі задаволеныя беларускімі выбарамі


"Парушэньні не былі масавымі, не былі сыстэмнымі. У прынцыпе, выбарчыя камісіі Рэспублікі Беларусь усіх узроўняў зрабілі вялікую працу па забесьпячэньні выбарчых правоў грамадзян Беларусі, і сумнявацца ў легітымнасьці выбараў не даводзіцца", – заявіў у сераду намесьнік старшыні ЦВК РФ Леанід Іўлеў, які ўзначальваў групу назіральнікаў камісіі на выбарах у Беларусі.

Іўлева цытуе “РИА-Новости”.

Паводле Іўлева, на адным з участкаў у ходзе датэрміновага галасаваньня назіральнікі выявілі ўсталяваную вэб-камэру, аднак "ні старшыня ўчастковай камісіі, ні сябры камісіі не змаглі растлумачыць – адкуль камэра, куды трансьлюецца малюнак".

"Мы назіралі прысутнасьць людзей у дзень галасаваньня, якія ня мелі права знаходзіцца ў памяшканьні для галасаваньня. Напрыклад, дзяжурны фэльчар, лекар, супрацоўнік МНС, пажарны", – адзначыў Іўлеў.

Ён дадаў, што назіральнікі бачылі выпадкі "сямейнага галасаваньня", калі ў кабіну заходзілі адначасова муж і жонка. Таксама яны зафіксавалі, што часам для назіраньня вылучаліся месцы, адкуль было цяжка сачыць за ходам галасаваньня.

Іўлеў таксама сказаў, што для прыцягненьня выбаршчыкаў на ўчасткі і павышэньня яўкі ў Беларусі на ўчастках па аптовых цэнах прадавалі прадукты харчаваньня, напоі, у тым ліку, алькаголь.

Мы працавалі ў абстаноўцы выключнай адкрытасьці і даступнасьці для назіральнікаў любых выбарчых дзеяньняў на выбарах прэзыдэнта Беларусі
"Мы працавалі ў абстаноўцы выключнай адкрытасьці і даступнасьці для назіральнікаў любых выбарчых дзеяньняў на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Мы запытвалі і атрымлівалі любыя дакумэнты, мелі зносіны з любымі сябрамі камісій", – сказаў намесьнік старшыні ЦВК.

Ён паведаміў, што ўсяго на выбарах у Беларусі працавалі 66 прадстаўнікоў выбарчай сыстэмы Расіі. Назіральнікі ад РФ, па яго словах, сачылі за выбарамі ва ўсіх пяці абласьцях Беларусі, наведалі 459 выбарчых участкаў.

У сваю чаргу старшыня Цэнтрвыбаркаму Ўладзімір Чураў паведаміў, што выбарчыя сыстэмы краін СНД вельмі адрозьніваюцца адзін ад аднаго.

У пытаньні датэрміновага галасаваньня Беларусь бліжэй да ЗША, чым да Расейскай Фэдэрацыі
"У пытаньні датэрміновага галасаваньня Беларусь бліжэй да ЗША, чым да Расейскай Фэдэрацыі. У нас датэрміновае галасаваньне звужанае да вельмі невялікіх межаў, а ў ЗША і Беларусі датэрмінова прагаласавалі больш за 20% ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў", – сказаў Чураў.

Ён таксама адзначыў, што ў Расеі няма парога яўкі – у адрозьненьні ад Беларусі.

Акрамя таго, старшыня ЦВК РФ абверг паведамленьні некаторых СМІ
аб тым, што Цэнтрвыбаркам засакрэціў свой даклад аб выбарах у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG