Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча хоча дапытаць расейскіх дыспэтчараў


Вайсковая пракуратура Польшчы зьвярнулася да Расеі з запытам пра магчымасьць дапытаць дыспэтчараў аэрапорту ў Смаленску, якія дзяжурылі 10 красавіка летась, калі на падлёце да лётнішча разьбіўся польскі прэзыдэнцкі самалёт Ту-154. Прадстаўнік вайсковай пракуратуры падкрэсьліў, што Варшава дамагаецца допыту дыспэтчараў у якасьці сьведкаў.

Польскі бок ускладвае на расейскіх дыспэтчараў частку адказнасьці за катастрофу, у якой загінулі 96 чалавек. Сьцьвярджаецца, у прыватнасьці, што дыспетчары давалі экіпажу недакладную інфармацыю пра бачнасьць на лётнішчы, вышыню і курс самалёта.

У справаздачы Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту аб прычынах катастрофы асноўная адказнасьць ускладаецца на пілётаў.
XS
SM
MD
LG