Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: суд прызнаў законным засакрэчваньне "катынскай справы"


Вярхоўны суд Расеі сёньня прызнаў законным засакрэчваньне ключавога дакумэнту "катынскай справы". Размова ідзе пра пастанову Галоўнай ваеннай пракуратуры ад 21 верасьня 2004 году пра спыненьне расьсьледаваньня злачынства. Абнародаваньня дакумэнта ўжо некалькі гадоў дамагаецца гісторыка-асьветніцкае таварыства "Мэмарыял". Раней пазоў арганізацыі адхіліў Маскоўскі гарадзкі суд.

У 1940 годзе пад Катыньню ў Смаленскай вобласьці Расеі супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя болей як 20 тысяч палякаў, пераважна палонных афіцэраў польскага войска.
XS
SM
MD
LG