Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

BBC ня будзе вяшчаць па-расейску


Пяць моўных рэдакцыяў брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі BBC найбліжэйшым часам спыняць перадаваньне з прычыны маштабнага скарачэньня выдаткаў. Гаворка вядзецца пра альбанскую, сэрбскую і македонскую рэдакцыі, а таксама пра вяшчаньне на партугальскай мове на краіны Афрыкі і на ангельскай – на дзяржавы Карыбскага басэйну.

Карпарацыя таксама спыніць эфірнае радыёвяшчаньне на сямі мовах, у тым ліку – на расейскай, украінскай і кітайскай. Паведамляецца, што вяшчаньне на гэтых мовах будзе цалкам пераведзенае ў Інтэрнэт.

Цягам трох гадоў Усясьветная служба BBC мяркуе скараціць болей як 600 з 2400 працоўных месцаў.
XS
SM
MD
LG