Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў прызнаў, што ён асабіста аддаў загад аб разгоне дэманстрацыі на плошчы Незалежнасьці.

Паводле міністра ўнутраных спраў, ужо на пачатку лютага крымінальную справу аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года у адносінах да некаторых асоб перададуць у суд.

"Першымі днямі лютага крымінальная справа будзе перададзеная ў суд", – заявіў Куляшоў. Пры гэтым ён адзначыў, што першымі будуць разглядаць справы не кандыдатаў у прэзыдэнты, а шараговых удзельнікаў акцыі.

Паводле яго інфармацыі, па крымінальнай справе аб масавых непарадках у Менску 19 сьнежня 2010 г. праходзяць каля 50 чалавек: 37-і выстаўлена абвінавачаньне, зь іх 33 знаходзяцца пад вартай, а 4 пад падпіскай аб нявыезьдзе. Куляшоў дадаў, што ёсьць яшчэ 12 падазраваных па справе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG