Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ратыфікавала дамову аб СНУ


Рада Фэдэрацыі Расеі ратыфікавала дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў, якая была падпісаная Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Баракам Абамам у красавіку 2010 году. У аўторак дамову ратыфікавала расейская Дзяржаўная дума.

Дамова прадугледжвае зьмяншэньне колькасьці носьбітаў ядзернай зброі да 700 адзінак, а боегаловак – да 1550 адзінак з кожнага боку цягам сямі гадоў. Гэта амаль на траціну меней у параўнаньні зь лімітам, які быў усталяваны мінулым пагадненьнем, тэрмін дзеяньня якога завяршыўся ў сьнежні 2009 году.
XS
SM
MD
LG