Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: пачаў працу парлямэнт


Сёньня пачалося першае паседжаньне новаабранага парлямэнту Аўганістану. Яго адкрыў прэзыдэнт краіны Хамід Карзай.

Парлямэнцкія выбары адбыліся ў верасьні летась, аднак, з прычыны шматлікіх парушэньняў і фальшаваньняў вынікаў выбараў скліканьне парлямэнту адкладвалася. Пад ціскам аўганскіх палітыкаў і замежных прадстаўнікоў Карзай пагадзіўся склікаць дэпутатаў 26 студзеня. Заканадаўцы абвінацілі Карзая ў імкненьні пазбавіць ягоных апанэнтаў парлямэнцкіх месцаў і прыгразілі правесьці паседжаньне парлямэнту без ягонага ўдзелу.
XS
SM
MD
LG