Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Гомелі супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрусы ў кватэрах старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова й праваабаронцы, кіраўніка гарадзкой арганізацыі "Прававая ініцыятыва" Леаніда Судаленкі.

У актывістаў забралі асабістыя кампутары, іншыя носьбіты інфармацыі.

Паўторны ператрус правялі чэкісты разам зь міліцыяй і ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52, дзе месьціцца офіс рэгіянальнай арганізацыі АГП, а таксама некаторых іншых грамадзкіх арганізацыяў. Вобшук зроблены з санкцыі абласнога пракурора ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG